Пазнавальна-забаўляльны

часопіс "Жэўжык"


Сучасны, добра зроблены часопіс - гэта адзін
з рэальных спосабаў зацікавіць дзяцей беларускай мовай.

Якраз на такую думку робіць стаўку наша каманда,
што 9 месяцаў таму стварыла анлайн-часопіс "Жэўжык".
Навошта?
Бо перыядычных друкаваных выданняў для дзяцей па-беларуску
выходзіць зусім мала ва ўсім свеце!
А пазнавальна-забаўляльных часопісаў для малодшых школьнікаў амаль няма.
Без такіх выданняў беларускім
дзецям цяжка і часта нецікава развіваць свае навыкі маўлення,
чытання і пісьма на роднай мове.
Таму вельмі важна зрабіць і друкаваную версію "Жэўжыка",
каб ён стаў больш даступным для маленькіх чытачоў.
Ахвяраваць
Жыхары Беларусі
могуць падтрымаць нас,
папоўніўшы разліковы рахунак
N BY19 AKBB 3014 0000 0223 9422 0067

праз інтэрнэт-банкінг
ці гатоўкаю ў касе/банкамаце "Беларусбанка".
Для каго наша выданне?
Для беларускамоўных дзяцей 6-10 гадоў
Для рускамоўных дзяцей 6-10 гадоў, што вучацца ў школах з рознымі мовамі навучання
Для бацькоў, якія жадаюць, каб іх дзецям было цікава вывучаць родную мову
Які ён, гэты "Жэўжык"?
Каляровы часопіс на 32 старонкі.
У свет ужо выйшла 4 нумары:
"Гуканне вясны", "Вялікдзень", "Дрэвы" і "Водная сістэма Беларусі".
Кожны нумар прысвячаецца пэўнай тэматыцы,
але раскрываецца яна менавіта ў "беларускім" святле.

Што ёсць важнай адметнасцю "Жэўжыка"!
Нашы пастаянныя рубрыкі
Усе матэрыялы ў часопісе,
акрамя перакладнога комікса, ствараюцца нашай камандай.
Тэма нумара
вялікі пазнавальны матэрыял, прысвечаны спецыялізацыі новага нумара
Спытай Жэўжыка
адказваем на пытанні чытачоў
Эксперымент
падбіраецца па тэме нумара пэўны "дослед", які дзеці могуць самастойна правесці ў хатніх умовах
Вясёлая матэматыка
заданні на логіку, лічэнне, судоку, мазайкі і г.д.
Забаўкі
лабірынты, шыфроўкі, галаваломкі, рэбусы, блытанкі, гульні-хадзілкі, віктарыны
Англійская мова
вывучаем выразы і словы пры дапамозе цікавай методыкі
"Жэўжык", як дзіця, развіваецца імкліва
1
Часопіс ужо "вырас" да 32 старонак.
У першым і другім нумары толькі 20 старонак.
2
Істотна палепшыўся яго дызайн.
Гэта можна добра заўважыць, калі параўнаць першы нумар і апошні чацвёрты.
3
Гатовы стаць друкаваным
Ёсць дамоўленасць з друкарняй на выданне часопіса.
4
Мае акаўнт у Фэйсбуку і Інстаграм
Актыўна камунікуе з чытачамі: адказвае на іх пытанні, нядаўна быў аб'яўлены конкурс лістоў.
Як мы плануем дзейнічаць далей?
Выдаваць 6 нумароў часопіса ў год,
якія будуць выкладацца ў сеціве
і прадавацца друкаваным накладам,
ствараць цікавыя забаўкі і заданні,
актыўна камунікаваць з аўдыторыяй
і прапагандаваць любоў да роднага слова сярод дзятвы :)!


Як нас падтрымаць?
Пералічыць ахвяраванне на PayPal
*на нямецкую картку па запыту на пошту

Калі ў вас няма PayPal і жадаеце падтрымаць выданне часопіса:
- грошы можна перадаць асабіста
(камусьці з каманды Жэўжыка)
- пералічыць на рахунак (напішыце на пошту і мы напішам нумар карткі)

Жыхары Беларусі
могуць падтрымаць нас,
папоўніўшы разліковы рахунак
N BY19 AKBB 3014 0000 0223 9422 0067
праз інтэрнэт-банкінг
ці гатоўкаю ў касе/банкамаце "Беларусбанка".

На што пойдуць сабраныя сродкі?
Агулам патрэбна 5500 беларускіх рублёў.
1
На друк і распаўсюд часопіса.
(два першыя нумары ў 2020 па 1000 асобнікаў кожны)
2
На аплату працы вярстальшчыка і дызайнера.
3
На аплату працы мастака, які дабавіць у выданне больш маляванага кантэнту.
Якія будуць падарункі спонсарам?
Мы абавязкова аддзячым Вам
за любое ахвяраванне
у сацсетках і самым першым дашлем спасылку
на новы нумар часопіса.
За ахвяраванні ад 40 рублёў
мы зробім Вам дадатковыя падарункі.

За ахвяраванне ад 40р (20$/20€)
асобнік часопіса
(Сума з улікам перасылкі за мяжу)
альбо 5р без перасылкі
За ахвяраванне ад 80р (40$/40€)
асобнік часопіса + керамічны амулеты"Галубочкі" ці бранзалет
ці аўтарская выцінанка.
(Сума з улікам перасылкі за мяжу)
За ахвяраванне ад 150р (75$/75€)
15 асобнікаў ад Вашага імя перададзім
у падарунак ва ўстановы адукацыі Беларусі (садок, школа)
Мы адкрыты
для любых пытанняў і прапаноў

Электронная пошта: chasopis.zheuzhyk@gmail.com
Хто мы - рэдакцыя "Жэўжыка"?
Наталка Дзінкель
аўтарка ідэі часопіса і забавак, рэдактарка,
юрыстка па адукацыі.
Маці Надзеі (2010) і Ніколі (2013)
Марына Кузьмянкова
аўтарка забавак, памочнік рэдактаркі, выкладчыца англійскай мовы.
Маці Сашы (2009) і Янкі (2015)
Волька Жарнасек
аўтарка тэкстаў, краязнаўца-аматар,
журналістка
Маці Стася (2012) і Ніколі (2017)
Зробім разам падарунак беларускім дзеткам!
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website